Заговор-приговор-наговор

17/4/2017
А. Сыс - Чорная гадзюка, белая змяя

Белая гадзюка -
белая каса,
Чорная гадзюка -
чорная раса.

Белая гадзюка,
як дзіцёнак спіць,
Чорная гадзюка
хоча укусіць.

Белую гадзюку
зеллем напаю,
чорную гадзюку
варам абалью.

Белую гадзюку
на чырвоны кут,
чорную гадзюку
на ганебны слуп.

Белая гадзюка -
мой бялюткі дзень,
чорная - загіне
за свой чорны цень.

З белаю гадзюкай
буду баляваць,
а па чорнай змейцы
тайна сумаваць.

Чорная гадзюка,
твая смерць не я.
Цябе загубіла
белая змяя.
_________
Самое смешное, что и там, и там, в сущности, змея. А окрас на яд не влияет.

Оставить комментарий

Емейл не публикуется. Обязательные поля помечены символом *